Іван Станіслававіч Маркевіч
Іван Станіслававіч Маркевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Іван Станіслававіч Маркевіч (нар. 24 ліпеня 1966, в. Мякішы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага і абласнога кіравання ў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 ліпеня 1966 года ў в. Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія», Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне»[1].
Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна, галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна, дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна, старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама, кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама[1].
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Маладзечанскай сельскай акругі № 73. Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку і сына[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»[3],
- медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Иван Маркевич — новый заместитель председателя Миноблисполкома Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Маркевіч Іван Станіслававіч
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта
- Аграномы Беларусі
- Старшыні калгасаў
- Дырэктары саўгасаў
- Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання